Гісторыя Уселюбскай школы.
Паважаныя сябры!
Мы імкнёмся ўдасканальваць і захоўваць упарадкаваную, мірную і спакойную, але мэтанакіраваную школу сяброўскай атмасферы; школу, у якой дзеці вучацца паводзіць сябе разумна, паважаючы другіх і паступаючы, хутчэй, па згодзе, а не пак прымусу.
Гісторыя школы.
З 1930 года ва Уселюбе ў двух будынках размясцілася пачатковая польская школа.
З 1939 года школа была пераведзена ў сямігадовую.
З 1949 года стала сярэдняй школай.
У 1970 годзе быў пабудаваны новы будынак школы, дзе мы цяпер вучымся.
З 14 лютага 2003 года школа была рэарганізавана ва Уселюбскую сад-сярэднюю школу.
З 2007 года ў рамках выканання рэспубліканскай праграмы адраджэння сяла – школа ў аграгарадку.