Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Уселюбская сярэдняя школа
Книга «Без срока давности. Беларусь. Брестская область» (PDF, 24,7Mb)
Книга «Без срока давности. Беларусь. Витебская область» (PDF, 30,5Mb)
Книга «Без срока давности. Беларусь. Гомельская область» (PDF, 23,7Mb)
Книга «Без срока давности. Беларусь. Гродненская область» (PDF, 32,3Mb)
Книга «Без срока давности. Беларусь. Минская область» (PDF, 25,4Mb)
Книга «Без срока давности. Беларусь. Могилёвская область» (PDF, 23,1Mb)
Вёска Ацмінава, Дзетамля, Малочкі паўтарылі лёс 628 беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі ў гады вайны. Вайна пракацілася па нашай зямлі, пакідаючы гора і слёзы, гінулі ні ў чым невінаватыя людзі. Мітынг адбыўся на магіле забітых немцамі мясцовых жыхароў. Пракурор Навагрудскага раёна Разуваеў М.В, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Жышко Н.М., старшыня Уселюбскага сельскага выканаўчага камітэта Чарнель І.У., якія выступілі на мітынгу, заклікалі прысутных захоўваць памяць аб мінулай вайне, шанаваць цішыню і спакой на роднай зямлі, бляск яснага неба, пах свежага хлеба, усмешкі сваіх родных і блізкіх і не забываць пра тых, хто падарыў нам гэты мір цаной свайго жыцця, каб не дапусціць падобнай трагедыі ў наш час.
У памяць аб тых, хто быў спалены, расстраляны былі запаленыя лампадкі, ускладзены кветкі, прайшла хвіліна маўчання. І па традыцыі, якая існуе ў вёсцы Ацмінава з 17 снежня 1943 года, з таго часу, калі была спалена вёска, усіх удзельнікаў мітынгу пачаставалі кавалачкам хлеба.
Няхай надыходзячы дзень будзе заўсёды для нашай любімай Беларусі мірным і шчаслівым.
9 лістапада ў Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму навучэнцы 7-11 класаў Уселюбскай сярэдняй школы здзейснілі экскурс у гісторыю на тэму "Памяць і боль беларускай зямлі". Дзеці ўзгадалі гераічныя і страшныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны, асудзілі зверствы фашыстаў: канцлагеры, катаванні, забойствы, спаленыя імі і разбураныя гарады і вёскі. Успомнілі сваіх землякоў, ветэранаў вайны, расказалі пра трагедыю спаленых вёсак Навагрудскага раёна і зверствах фашыстаў у Навагрудскім, Любчанскім і Вараб'евіцкім яўрэйскіх гета.Пэнда Мікіта расказаў пра подзвіг свайго прадзеда Пэнда Канстанціна, імя якога занесена ў спісы "Праведнікаў народаў свету" за выратаванне ў вайну яўрэйскай сям'і. Памяць усіх загінуўшых вучні ўшанавалі хвілінай маўчання. Гістарычная памяць павінна жыць у кожным чалавеку як імунітэт супраць любой знешняй агрэсіі і нацыяналістычнай варожасці. Занадта дарагім коштам дасталася воля роднай зямлі, нашаму народу і пра гэта павінен памятаць кожны. Ніхто не забыты! Нішто не забыта!
Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. 22 сакавіка 1943 года карацельныя атрады зажыва спалілі і расстралялі жыхароў беларускай вёскі Хатынь. У агні згарэлі 149 жыхароў беларускай вёскі, з іх 75 дзяцей маладзей 16 гадоў. Сёння толькі бронзавая скульптура Непакоранага чалавека з мёртвым дзіцем на руках увекавечвае памяць аб страшным дні.
Памяць… Яна мае ўласцівасць нешта губляць, забываць. Але такое забыць нельга. Яго трэба помніць, каб больш не паўтарылася ніколі-ніколі.
Сёння, 22 сакавіка каля помніка воінам-землякам аг.Уселюб адбыўся мітынг, прысвечаны памяці спаленых вёсак, у якім прынялі ўдзел дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сонгін А.Г., старшыня раённага Савета дэпутатаў Мішарын С.В. , старшыня Уселюбскага сельскага выканаўчага камітэта Чарнэль І.У.
Узбуджана, з хваляваннем выступаючыя расказвалі аб страшных трагедыях, у выніку якіх было спалена 9200 нашых сёл і вёсак, 650 з іх разам з людзьмі. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці гэты лёс напаткаў 310 сёл і вёсак, у Навагрудскім раёне лёс Хатыні спасціг 16 вёсак, а на тэрыторыі Уселюбскага сельскага савета – 5. Вучні расказвалі ўспаміны сведкаў аб жудасных днях, трагедыях, якія адбыліся ў вёсках Рахавец і Ацмінава. Гінулі сем’і, маленькія дзеці, ніхто і нішто не магло астанавіць прагных карнікаў.
У памяць аб тых, хто быў спалены, расстраляны і забіты запалілі лампадкі, усклалі кветкі.
Абеліскі і памятнікі – сімвалы бязмежнага гора, незабываемай стойкасці мужнасці людзей - напамінаюць нам аб тым, якой цаной быў заваяваны мір. Яны для нас, як заклік: цаніць цішыню міру, бляск яснага неба, пах свежага хлеба, усмешкі сваіх родных і не забываць пра тых, хто падарыў нам гэты мір. Няхай наступаючы дзень будзе заўсёды для нашай любімай Беларусі мірным і шчаслівым!
22 чэрвеня - адна з самых трагічных дат у нашай гісторыі - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень 81 год таму пачалася Вялікая Айчынная вайна.
Дата 22 чэрвеня 1941 года стала чорным днём у гісторыі, адзначыўшы пачатак Вялікай Айчыннай вайны, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Гэтая жудасная, крывавая і бязлітасная вайна забрала жыцці каля 27 мільёнаў грамадзян Савецкага Саюза, які так і не быў захоплены, не быў зняволены.
Сёння, у дзень памяці, вучні, педагогі і жыхары ў 11.40. сабраліся на мітынг каля помніка загінуўшым воінам у аг. Уселюб. У памяць аб тых, хто быў спалены, расстраляны і забіты, удзельнікі мітынгу запалілі лампадкі, усклалі кветкі і пад царкоўны звон ушанавалі памяць воінаў-землякоў хвілінай маўчання.
Абеліскі і памятнікі – сімвалы бязмежнага гора, незабываемай стойкасці мужнасці людзей - напамінаюць нам аб тым, якой цаной быў заваяваны мір. Яны для нас, як заклік: цаніць цішыню міру, бляск яснага неба, пах свежага хлеба, усмешкі сваіх родных і не забываць пра тых, хто падарыў нам гэты мір.
Няхай наступаючы дзень будзе заўсёды для нашай любімай Беларусі мірным і шчаслівым!