Далучаемся да РОДНАЙ МОВЫ

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.

Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу - служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. 

Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.

Вывучайце родную мову разам з намi!

 

БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

МУЛЬТФІЛЬМЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

ЧЫТАЕМ ДЗЕЦЯМ

БЕЛАРУСКІЯ СВЯТЫ

Добрым дапаможнікам у справе далучэння дзяцей да беларускай мовы будуць знакамітыя беларускія часопісы і мастацкая літаратура

Казкi – малыя эпiчныя жанры, напоўненыя незвычайным, фантастычным, цудадзейным. Героi – насельнiкi прыроднага свету, што умеюць размаўляць. У казках заўсёды ідзе барацьба дабра над злом, і дабро заўседы перамагае. Народныя казкі і гульні на беларускай мове для дзетак ад ЮНІСЕФ вы знойдзеце на сайце http:// kazki.unicef.by/

Часопіс “Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі. Гэта першае вялікае пачынанне беларускіх пісьменнікаў для дзетак. Матэрыял, размешчаны на яго старонках навучыць дзяцей любіць сваю Радзіму, выхавае ў іх любоў да роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры. Усё гэта разам і ёсць тая нацыянальная ідэя, увасабленне якой у душы і сэрцы дзяцей робіць іх сапраўднымі патрыётамі.

Перайсці на http://www.veselka.by

"Буся" – чытанка-маляванка для дашкольнікаў. Пасродкам гэтага маляўнічага, змястоўнага і вельмі палезнага выдання дзеці будуць з задавальненнем вучыцца размаўляць на роднай, напеўнай беларускай мове, любіць Беларусь і разам з ёй – традыцыі, культуру, мудрасць яе людзей, паважаць тых, хто робіць для іх нешта, хто вядзе іх за руку па жыцці.

Перайсці на http://www.veselka.by/  

 

свернуть

РАЗМАЎЛЯЙ ПА-БЕЛАРУСКУ

Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава.

Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава.

Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну, каб змагацца за свабоду і шчасце беларускага народа, якому яны прысвяцілі ўсё сваё жыццё ... У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шлях развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную савасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такімі сімваламі менавіта і з'яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас. Яны - выразнікі душ і спадзяванняў не толькі цэлага народа, але і кожнага з нас, прыклад духоўнай культуры, маральнай чысціні і патрыятызма.

Паважаныя сябры!

Для вас "Паэтычныя старонкі", дзе сабраны некаторыя творы гэтых выдатных мастакоў беларускай літаратуры.

Прыемнага чытання і праслухвання!  

Паэтычная старонка

Якуба Коласа 

http://www.vershy.ru/category/yakub-kolas

http://knihi.com/Jakub_Kolas/

http://yakubkolas.ru/tags/vershy-dlya-dzyatsei

http://rv-blr.com/author/show/6

 

Паэтычная старонка

Янкі Купалы 

http://www.vershy.ru/category/yanka-kupala

http://www.yankakupala.ru/category/vershy

http://www.sinyavokaya.ru/autar/yanka-kupala

http://rv-blr.com/verse/show/95842 

свернуть
поделиться в: