Музей "Вехі гісторыі"

 

Звесткі аб музеі "ВЕХІ ГІСТОРЫІ"

Профіль Гісторыка-краязнаўчы

Адрас Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, аг. Уселюб, вул. Віленская, д. 21А

Музейны фонд Асноўны фонд: 178. Дапаможны: 26.

Музейны фонд складаецца з успамінаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, іх фотаздымкаў, асабістых рэчаў. Сярод музейных прадметаў экспазіцыі “Заўтра была вайна” знаходзяцца прадметы працы і быту сялян даваеннага часу. Тут жа размешчаны ўзор жаночага адзення.

Асноўныя напрамкі дзейнасці музея накіраваны на збор і сістэматызацыю інфармацыі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Уселюбскага сельскага Савета; фарміраванне і развіццё грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў сродкамі паходнай, пошукава-даследчай дзейнасці.

Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:

“Народныя рамёствы і промыслы”;

“Гады ваеннага ліхалецця на тэрыторыі Уселюбскага сельскага Савета”;

“Ваенны лёс маіх землякоў”;

 “Ніхто не забыты, нішто не забыта”;

 “Гісторыя аднаго імя”;

“Сёстры Хатыні”;

“У шэрагах падпольшчыкаў”;

“Жывая памяць - Афганістан”.

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

падзячны ліст на імя Марцуля М.А. за подпісам маршала Канстанціна Ракасоўскага, які датуецца 1946 годам;

успаміны ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Дзешука А.І.;

успаміны маці Люсі Сечка.

Экспазіцыі музея

Экспазіцыя “Заўтра была вайна” прадстаўлена прадметамі працы і быту сялян даваеннага часу. Аформлены “чырвоны кут” хаты. Тут жа размешчаны ўзор жаночага адзення.

Экспазіцыя “Сцежкамі партызанскай славы” прысвечана трагічнаму лёсу партызан Журко І., Лапця К., Дзешука А., намесніка камандзіра па разведцы атрада “Арол”.

Эспазіцыя “Сёстры Хатыні” змяшчае матэрыял пра спаленыя вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Рахавец, Ацмінава, Дзетамля, Малачкі і інш.

Экспазіцыя “Ніхто не забыты, нішто не забыта” змяшчае спіскі ахвяр фашысцкага тэрору Уселюбскага, Бенінскага і Ацмінаўскага выканаўчых камітэтаў; фотаздымкі ваенных гадоў, падзячны ліст на імя нашага земляка Марцуля Міхаіла Антонавіча за подпісам маршала Канстанціна Ракасоўскага; інфармацыю, прысвечаную жыццёваму шляху ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Новіка Уладзіміра Канстанцінавіча.

Экспазіцыя “Воіны-інтэрнацыяналісты” расказвае пра воінаў – афганцаў, якія пражывалі ў мікрараёне ўстановы.

Экспазіцыя “Піраміда памяці” прысвечана ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў лічбах.

свернуть

Віртуальны музей "ВЕХІ ГІСТОРЫІ"

Электронны каталог фонду музея "ВЕХІ ГІСТОРЫІ"

Экскурсія ў музей "Вехі гісторыі"

Экскурсія "Сёстры Хатыні"

СЁСТРЫ ХАТЫНІ: ЛЁС ВЁСКІ АЦМІНАВА

поделиться в: