Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце
Дзяржаўнай установы адукацыі
“Уселюбская сярэдняя школа”
- Агульныя палажэнні
1.1. Гэта Палажэнне распрацавана на падставе інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе” і вызначае ўмовы, парадак арганізацыі, напрамкі дзейнасці, структуру бацькоўскага ўніверсітэта.
1.2. Бацькоўскі ўніверсітэт створаны для развіцця ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і установы.
1.3. Бацькоўскі ўніверсітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі і метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і гэтым Палажэннем.
1.4. Стварэнне бацькоўскага ўніверсітэта не прыводзіць да змены арганізацыйна-прававой формы, тыпу і віду ўстановы адукацыі, у яго Статуце не фіксуецца.
1.5. Работу бацькоўскага ўніверсітэта арганізуе дырэктар, намеснік дырэктара па выхаваўчай (навучальна-выхаваўчай) рабоце, педагогі, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка, педагог сацыяльны, прыцягваючы рэсурсы (кадравыя і інфармацыйныя) раёна.
1.6. Агульную каардынацыю дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, або ў выпадку яго адсутнасці дырэктар установы адукацыі.
- Мэты, задачы і напрамкі дзейнасці Цэнтра, ступені рэалізацыі і формы правядзення заняткаў
2.1. Мэтай стварэння бацькоўскага ўніверсітэта з’яўляецца стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць псіхалагічнай асвеце бацькоў, азнаямленню з інфармацыяй па розных пытаннях выхавання пасродкам рэалізацыі рэспубліканскага праекта "Бацькоўскі універсітэт".
2.2. Задачы:
пабудаваць сістэму бесперапыннага псіхолага-педагагічнага дыялогу з сям’ёй аб праблемах развіцця, навучання і выхавання асобы дзіцяці;
арганізаваць эфектыўнае супрацоўніцтва з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі);
павысіць матывацыю бацькоў вучыцца бацькоўству, садзейнічаць развіццю навыкаў бацькоўскай самаадукацыі, ключавых кампетэнцый бацькоў;
павысіць сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную, прававую культуру бацькоў;
прапагандаваць пазітыўны вобраз сям’і, бацькі, маці, роднай хаты, фарміраванне пачуцця Радзімы праз вывучэнне гісторыі свайго роду, роднага краю, сваёй краіны;
садзейнічаць выхаванню сапраўдных грамадзян сваёй краіны, сапраўдных працаўнікоў, адказных членаў сям'і;
фарміраваць каштоўнасна-сэнсавыя асновы бацькоўства;
актуалізаваць пачуцці адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
фарміраваць і развіваць псіхолага-педагагічныя кампетэнцыі бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраваць веды аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей, фарміраваць гарманічныя сямейныя адносіны, навыкі канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічаць развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
забяспечваць мэтанакіраваную работу па прафілактыцы сямейнага няшчасця і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнню рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікненню цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказваць своечасовую псіхолага-педагагічную і інфармацыйную дапамогу сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.
2.3. Асноўныя напрамкі дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта
арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:
прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сям’і;
псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;
грамадзянскае: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.
кансультаванне бацькоў па юрыдычных, псіхолага-педагагічных і іншых праблемах;
навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства;
пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям’і ў цэлым;
арганізацыя і ажыццяўленне выставачнай дзейнасці па прапагандзе эфектыўных тэхналогій выхавання;
пабудова сістэмы распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту;
трансляцыя дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта на сайце ўстановы;
узаемадзеянне з іншымі бацькоўскімі ўніверсітэтамі.
2.4. Тры ступені ў рэалізацыі бацькоўскага ўніверсітэта
I ступень “Маё дзіця - малодшы школьнік” - для бацькоў вучняў I-IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,
II ступень “Маё дзіця – падлетак” - для бацькоў вучняў V-IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,
III ступень “Маё дзіця – старшакласнік” - для бацькоў вучняў X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
2.5. Формы правядзення заняткаў:
традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен досведам працы і г.д.);
дыстанцыйныя (вебінары, форумы, on-line кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, праца на гарачай лініі ўстановы адукацыі, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, улётак, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, афармленне кутка педагога-псіхолага (пры магчымасці ў кожным класе);прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).
- Умовы, парадак стварэння і кіраванне бацькоўскім універсітэтам
3.1. Умовы стварэння бацькоўскага ўніверсітэта:
ствараецца на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
ствараецца на падставе загада дырэктара ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і сапраўднага Палажэння;
каардынуе дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта намеснік дырэктара па выхаваўчай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце, у выпадку яго адсутнасці дырэктар установы адукацыі;
рэалізуецца ў кожным класе з законнымі прадстаўнікамі вучняў;
за рэалізацыю бацькоўскага ўніверсітэта ў кожным класе адказвае класны кіраўнік;
заняткі праводзяцца не менш за адзін раз у чвэрць;
бацькоўскі ўніверсітэт можа рэалізоўвацца ў вочнай і ў дыстанцыйнай форме, у выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі толькі ў дыстанцыйнай форме;
на школьным інтэрнэт - сайце ствараецца раздзел (падраздзел) “Бацькоўскі універсітэт”.
3.2. Каардынатар бацькоўскага ўніверсітэта:
нясе адказнасць за эфектыўнасць дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта;
каардынуе дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта;
ажыццяўляе ўзаемадзеянне з педагогамі, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка, сацыяльным педагогам;
падпісвае ўсе дакументы, якія тычацца дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта, у межах сваёй кампетэнцыі;
вядзе ва ўстаноўленым парадку справаводства, пры неабходнасці складае справаздачную дакументацыю і прадстаўляе па запыце адпаведных дзяржаўных органаў звесткі аб рэалізацыі мерапрыемстваў бацькоўскага ўніверсітэта;
у мэтах рэалізацыі пастаўленых задач “Бацькоўскі ўніверсітэт” узаемадзейнічае з зацікаўленымі асобамі, арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі.
3.4. Бацькоўскі ўніверсітэт можа рэалізоўвацца на падставе падрыхтаванай праграмы навукоўцамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, альбо самастойна плануе сваю дзейнасць і вызначае перспектывы развіцця.
3.6. Дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем і планам работы бацькоўскага ўніверсітэта.
3.7. У канцы навучальнага года каардынатар можа прадаставіць педагагічнаму калектыву, вучэбна-метадычным фарміраванням інфармацыю аб эфектыўнасці, рэзультатыўнасці рэалізацыі мерапрыемстваў плана бацькоўскага універсітэта.
3.8.Падставай для пачатку і спынення дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта з’яўляюцца метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы, альбо іншы нарматыўны, прававы дакумент Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Структура бацькоўскага ўніверсітэта.
4.1. Структуру бацькоўскага ўніверсітэта вызначае і зацвярджае дырэктар установы адукацыі.
4.2. Бацькоўскі ўніверсітэт можа выкарыстоўваць у рабоце наступныя памяшканні, неабходныя для забеспячэння яго дзейнасці – навучальныя кабінеты, камп’ютарны клас, бібліятэку, актавую залу і інш.
4.3. Класныя кіраўнікі арганізоўваюць мерапрыемствы бацькоўскага ўніверсітэта ў рамках гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы.
- Дакументацыя
загад установы агульнай сярэдняй адукацыі аб арганізацыі працы бацькоўскага ўніверсітэта на базе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі раёна;
палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;
план работы на навучальны год;
метадычныя матэрыялы, праекты, распрацоўкі, фотасправаздачы і іншыя матэрыялы, якія ствараюцца ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта (размяшчаюцца на сайце ўстановы адукацыі, захоўваюцца ў электронным варыянце).
- Парадак унясення змяненняў і (або) дапаўненняў у Палажэнне
6.1. У дадзенае Палажэнне могуць быць унесены неабходныя змяненні і (або) дапаўненні ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.