Метадычная работа

Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага працэса

Віртуальны метадычны кабінет

Рэкамендацыі для настаўнікаў па падрыхтоўцы да ўрока ў адпаведнасці з асноўнымі патрабаваннямі да эфектыўнай арганізацыі ацэначнай дзейнасці:

- сфармулюйце мэты ўрока з улікам узроўню навучанасці вучняў, патрабаванняў вучэбнай праграмы, зместу вучэбнага  матэрыялу;

- вызначце крытэрыі поспеху, з якімі вы пазнаёміце вучняў;

- напішыце, на што вы будзеце звяртаць увагу ў ходзе работы вучняў, на што неабходна звяртаць увагу самім вучням;

- вызначце чаканы вынік кожнага этапу ўрока (што вучні будуць ведаць, умець і інш.);

- вызначце, з дапамогай якіх сродкаў вы і вучні зможаце даведацца, ці авалодалі яны матэрыялам урока;

- падумайце аб карэкціруючых дзеяннях (калі вынікі этапаў урока будуць дасягнуты не ўсімі вучнямі);

- вызначце, з дапамогай якіх сродкаў вы арганізуеце самаацэнку вучняў;

- вызначце варыянты дамашняга задання для розных вынікаў выхаднога кантроля (дамашняе заданне павінна факусіравацца на гэтых выніках);

- вызначце крытэрыі поспеху пры выкананні дамашняга задання.

свернуть

Семінар-практыкум “Выхаваўчы патэнцыял вучэбнага занятка”.

З мэтай павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз асваенне тэарэтычных, метадычных і псіхалагічных прынцыпаў і аспектаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў 30.11. праведзены семінар-практыкум “Выхаваўчы патэнцыял вучэбнага занятка”.

У ходзе метадычнага мерапрыемства педагогі пазнаёміліся з тэарэтычнымі і метадалагічнымі прынцыпамі і аспектамі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў, выхаваўчымі магчымасцямі вучэбных прадметаў, выхаваўчым патэнцыялам педагагічных тэхналогій, форм і метадаў навучання, прыёмамі арганізацыі вучэбнай дзейнасці пры рабоце з вучэбным зместам.

Удзельнікі семінара-практыкума склалі план аналізу працэсу выхавання на вучэбным занятку.

План анализа процесса воспитания на уроке:

  • использование воспитательных возможностей организации урока;
  • воспитание интереса к учению, к процессу познания (способы создания и поддержания интереса, активизации познавательной деятельности учащихся);
  • воспитание сознательной дисциплины (умение учителя показать важность учебно-познавательной деятельности, учебной и трудовой дисциплины);
  • формирование умений и навыков организации учащимися своей деятельности (организация самостоятельной работы учащихся, соблюдение техники безопасности и гигиенических правил, связанных с осанкой и организацией рабочего места);
  • воспитание культуры общения (организация общения на уроке, формирования учителем умений слушать, высказывать и аргументировать своё мнение);
  • формирование и развитие оценочных умений (комментирование отметок учителем, обсуждение отметок с учащимися, коллективное оценивание, взаимопроверка и оценивание друг друга учащимися);
  • воспитание гуманности (характер отношений «учитель – учащийся», регулирование учителем отношений между учащимися).

Необходимо также учить учащихся ценить и продуктивно использовать время. Самому учителю надо показать пример рационального использования времени урока:

  • четко указывать время выполнения каждого этапа работы;
  • подбирать оптимальное содержание учебного материала и формулировать задания и вопросы в доступной для учащихся форме.

свернуть

Вынікі першага этапу конкурса прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.

У лістападзе праведзены 1 этап конкурса прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў установы. У конкурсе прынялі ўдзел Яблонская А.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі, Жынко Ж.А., настаўнік пачатковых класаў, Калала А.І., настаўнік матэматыкі.

На конкурс педагогі прадставілі вопыт педагагічнай дзейнасці, сістэму педагагічнай дзейнасці, правялі адкрытыя ўрокі.

Члены журы падвялі вынікі правядзення конкурсу. Па выніках 1 этапу перамогу атрымала Жынко Ж.А.

Жадаем поспеху на раённым этапе!

 

 

 

свернуть