Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Уселюбская сярэдняя школа
У ходзе тыдня праведзена лекцыя “Сістэмна-дзейнасны падыход як спосаб павышэння якасці адукацыі” (Малашэўская А.В.), гульня “Дыскусійны валейбол”, якая прадугледжвала абмеркаванне з педагогамі пытанняў “Што пабуджае педагога займацца самаадукацыяй”, “Па якіх накірунках дзейнасці педагогу неабходна займацца самаадукацыяй”, “З якіх крыніц педагог можа выкарыстоўваць інфармацыю для павышэння свайго прафесійнага ўзроўню”.
Праведзена панарама адкрытых вучэбных заняткаў “Сістэмна-дзейнасны метад на ўроках”, у якой прынялі ўдзел Марушка В.Ф., Шакуля А.К., Бялушка У.М., Шапуцька Л.Б., Воўчкевіч Д.В., Цераховіч А.А., Жынко Л.Г., Янчук В.А., Яблонская А.А., Якубоўская Т.С., Антановіч Ж.І., Кліменка А.М., Ціхановіч В.М., Шайбак А.М., Радзюк І.М., Калала А.І.
Так як многія педагогі маюць цяжкасці ў апісанні педагагічнага вопыту, праведзены невялікі групавы трэнінг па гэтай праблеме.
Педагогі ўстановы прынялі ўдзел у дыягнастычных даследаваннях “Патрэба ў самаразвіцці”, “Навошта я працую педагогам”.
Старшыні вучэбна-метадычных аб’яднанняў Кліменка А.М., Радзюк І.М., Якубоўская Т.С., Антановіч Ж.І., кіраўнік метадычнага аб’яднання Яблонская А.А. правялі аналіз стану работы педагогаў над тэмамі самаадукацыі.
Па выніках правядзення метадычнага тыдня распрацаваны памятка “Сістэмна-дзейнасны падыход на вучэбных занятках” і створаны каталог інтэрнэт рэсурсаў аб адукацыйных тэхналогіях сістэмна-дзейнаснага падыходу.