Функцыянальная адукаванасць

 

Да асноўных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў сярэднетэрміновай перспектыве і на перыяд да 2030 года аднесена павышэнне якасці адукацыі, што абумоўлена патрэбай грамадства ў адукаваных, маральных, прадпрымальных і кампетэнтных асобах, здольных самастойна прымаць адказныя рашэнні ў сітуацыі выбару, прагназуючы іх магчымыя наступствы, якія ўмеюць выбіраць спосабы супрацоўніцтва. Яны павінны адрознівацца мабільнасцю, дынамізмам, канструктыўнасцю, валодаць развітым пачуццём адказнасці за свой лёс і лёс краіны.

Асноватворным навыкам для паспяховай сацыялізацыі і адаптацыі асобы ў свеце, які хутка змяняецца, становіцца функцыянальная адукаванасць.

Індыкатарам якасці адукацыі ў частцы фарміравання функцыянальнай адукаванасці з'яўляецца нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі (далей – НДЯА), якое ставіць сваёй мэтай праверку наяўнасці такіх ведаў, уменняў і навыкаў, якія неабходныя вучням у рэальных жыццёвых сітуацыях.

У 2023 годзе праведзена першае нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі, накіраванае на выяўленне ўзроўню сфарміраванасці функцыянальнай адукаванасці навучаюцца па чатырох напрамках. Рэкамендацыі па выніках НДЯА, якімі варта кіравацца ў мэтах фарміравання чытацкай, матэматычнай, прыродазнаўчанавуковай, фінансавай адукаванасці, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі.

Фарміраванне ў вучняў функцыянальнай адукаванасці сродкамі вучэбнага прадмета прадугледжвае развіццё здольнасцей выкарыстоўваць набытыя веды, уменні і навыкі для вырашэння шырокага дыяпазону жыццёвых задач у розных сферах дзейнасці, зносін і сацыяльных адносін.

Працэс фарміравання функцыянальнай адукаванасці патрабуе ад настаўніка выкарыстоўваць метады і прыёмы навучання, якія дазваляюць развіваць ініцыятыўную, самастойную і творчую асобу:

камунікатыўны метад, які ўключае прыёмы: дыскусія, дэбаты, вусная прэзентацыя, публічнае выступленне, выказванне ўласнага пункту гледжання, інтэрв’ю і інш.;

эўрыстычны метад, які ўключае прыёмы: мазгавы штурм, знаходжанне аналогій, функцыянальны аналіз, эўрыстычныя назіранні, эўрыстычныя пытанні і інш.;

метад праектаў, які ўключае прыёмы: вылучэнне гіпотэзы (здагадкі), доказ гіпотэзы (здагадкі), працяг даследавання і інш.;

праблемны метад, які ўключае прыёмы: пастаноўка праблемы, стварэнне праблемнай сітуацыі, аналіз праблемнай сітуацыі, знаходжанне прычынна-выніковых сувязей, вырашэнне праблемнай сітуацыі і інш.

Асноўную ролю ў фарміраванні функцыянальнай адукаванасці выконваюць заданні, заснаваныя на розных жыццёвых сітуацыях. Падобныя заданні не маюць дакладнага алгарытму вырашэння і не з’яўляюцца стандартнымі па сваёй сутнасці. Для іх выканання неабходна выкарыстоўваць міжпрадметныя веды і ўменні, універсальныя вучэбныя дзеянні, якія ўключаюць крытычнае і крэатыўнае мысленне, навыкі пошуку і перапрацоўкі інфармацыі.

У адукацыйны працэс мэтазгодна ўключаць заданні па розных напрамках функцыянальнай адукаванасці. Мэтазгодна выкарыстоўваць заданні, накіраваныя:

на трактоўку вучнямі інфармацыі аб аб’екце, прыведзенай у тэкставай або графічнай форме;

выяўленне падобных і адрозных уласцівасцей аб’екта ці з’явы;

устанаўленне падабенства (аналогіі) малавывучанага аб’екта з добра вядомым аб’ектам у форме гіпотэзы;

прымяненне прыёму мадэлявання;

фарміраванне ўменняў фармуляваць вывады на аснове прыведзеных звестак;

знаходжанне шляхоў вырашэння праблемных жыццёвых сітуацый;

пошук, атрыманне, інтэрпрэтацыю, пераўтварэнне, ацэнку і крытычнае асэнсаванне інфармацыі і г.д.

Да 2024/2025 навучальнага года падрыхтавана серыя вучэбна-метадычных комплексаў факультатыўных заняткаў па фарміраванні функцыянальнай адукаванасці сродкамі праектнай дзейнасці. Поўны пералік ВМК, якія маюць міжпрадметны характар, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2024/2025 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. VXI класы / Вучэбна-метадычныя комплексы факультатыўных заняткаў па фарміраванні функцыянальнай адукаванасці вучняў

 

Актуальная інфармацыя

свернуть
поделиться в: