Тыдзень па тэме “Восень” у рознаўзроставых групах
06.10.2023Выхаванцы пашырылі ўяўленні аб гэтай прыгожай пары года - восені, восеньскіх з’явах у жывой і нежывой прыродзе, вучыліся складаць апісальныя апавяданні пра залатую восень, слухалі вершы вядомых паэтаў, разглядалі ілюстрацыі, гулялі ў дыдактычныя гульні, даведаліся, як звяры рыхтуюцца да зімы, якія дары прыносіць восень. Падчас прагулак, выхаванцы любаваліся прыродай, назіралі за восеньскімі зменамі ў прыродзе, дрэвамі, гулялі ў рухомыя гульні, развучвалі асеннія песні і вадзілі карагоды. У мастацкай творчасці дзеці перадалі прыгажосць восеньскай прыроды.