Праект "Запусці сэрца"

06.04.2024
І сёння дзесяцікласнікі нашай установы прынялі ўдзел у дадзеным праекце. Як аказаць першую дапамогу пры станах, якія пагражаюць жыццю і здароўю чалавека, як зрабіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю, па-народнаму «штучнае дыханне», расказвалі школьнікам медыкі. Адпрацоўку навыкаў нашы вучні паспрабавалі на сучасных манекенах.