“Урок у музеі”

24.04.2024
Вучні  7 класа далучыліся да новага праекта  “ Урок у музеі” . 

 Для правядзення такога ўрока гасцінна расчыніў перад намі свае дзверы Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Вучні на ўроках беларускай літаратуры знаёмяцца з нарысам У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.  Для наведвання музея мы падабралі раздзел “Просім у хату, госцейкі нашы!”  Знаёмячыся з экспазіцыяй “Кухня Міцкевічаў 19 стагоддзя”, сямікласнікі мелі магчымасць параўнаць беларускую хату 19 і 20 стагоддзяў. Убачылі, як выглядалі беларускія посцілкі, ручнікі, розныя віды збанкоў. На ўроку мы пазнаёміліся з лексічным значэннем слоў “радно”, “кубал”, “цэбар”. Паколькі мы знаходзіліся ў музеі, то дзеці не толькі прачыталі, што гэта, але і ўбачылі, як выглядае. Сямікласнікі з цікавасцю разглядалі экспанаты, задавалі пытанні, уключаліся ў дыялог. Мы, пакуль  усё разгледзелі і абмеркавалі, не заўважылі, што ўрок цягнуўся ў нас 60 хвілін! Думаю, што наведванне музея і ўрок у музеі дзецям спадабаўся і запомніцца.