Інфармацыйная гадзіна “Чарнобыль - наш боль і памяць”

26.04.2024
38 гадоў прайшло з таго часу, як адбылася страшная трагедыя для беларускай зямлі-выбух на Чарнобыльскай АЭС.

23 працэнты агульнай плошчы тэрыторыі Беларусі былі забруджана выкідамі радыеактыўных рэчываў. Гэтай страшнай экалагічнай катастрофе была прысвечана тэматычная інфармацыйная гадзіна “Чарнобыль - наш боль і памяць”, якая прайшла ў 11 класе. Вучні ўзгадалі ўжо вядомыя звесткі пра трагедыю, паглядзелі кінафільм “Аўрора”, затым абмеркавалі ўбачанае. Вярнуцца да падзей тых гадоў, навучыцца ўспрымаць чужую бяду, чужы боль як свой уласны, выхоўваць адказнасць за ўсё, што адбываецца вакол – мэта інфармацыйнай гадзіны.