Паштоўкі да свята ад выхаванцаў рознаўзроставай групы

14.10.2024
Дзень Маці - асаблівае свята, якое поўнае душэўнай цеплыні, бо ўсе дзеці віншуюць самых дарагіх людзей на свеце - сваіх мам.

Сёння выхаванцы рознаўзроставай групы рашылі зрабіць для сваіх мам асаблівыя паштоўкі да свята. Кожнае дзіця імкнулася перадаць свае пачуцці і падзяку ў кожнай дэталі паштоўкі. Усе выразаныя фігуркі былі зроблены з вялізнай цеплынёй. Працэс стварэння паштовак стаў не толькі творчым, але і адукацыйным. Дзеці вучыліся працаваць у камандзе, дзяліцца ідэямі і падтрымліваць адно аднаго.

Дзеці з нецярпеннем чакалі час, калі змогуць падарыць свой  падарунак мамам і ўбачыць іх шчаслівую ўсмешку. Гэта  сапраўднае свята кахання і душэўнага цяпла, якое запомніцца на доўгія гады.

 

поделиться в: