Тэматычны тыдзень “Уласцівасці і якасці прадметаў”
15.11.2024Праз эксперыментаванне дзеці выявілі шмат розных уласцівасцей і якасцей матэрыялаў. Дрэва – цёплае, а метал – халодны; метал – цяжкі, а дрэва – лёгкае, дрэва не тоне, а метал – тоне. Магніт прыліпае да металічных прадметаў, а вось да драўляных – не.
Далей дзеці вучыліся ўстанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі паміж матэрыялам і спосабам яго выкарыстання.
Боты робяць з гумы, бо гума не намакае. А парасон з паперы не выратуе нас у дажджлівае надвор’е.
Дзеці былі ў захапленні ад правядзення доследаў, запомнілі ўласцівасці кожнага прадмета.