Пасяджэнне метадычнага аб’яднання “Сучаснасць”
Пасяджэнне прайшло ў фармаце творчага дыялогу, дзе кожны з прысутных дзяліўся сваімі прапановамі аб тым, як удасканаліць работу ў гэтым напрамку.
Вынікам гэтай працы быў: актыўны ўдзел педагогаў. Усе камунікатыўныя гульні былі паказаны самімі педагогамі на практыцы.
У ходзе пасяджэння педагогам была аказана дапамога:
- у набыцці практычных навыкаў, неабходных для педагагічнай працы з дзецьмі;
-у выпрацоўцы ўмення ўжываць тэарэтычныя веды ў практычнай дзейнасці;
- у набыцці вопыту па асваенні сучасных прыёмаў, метадаў работы па сацыяльна-камунікатыўнай дзейнасці дашкольнікаў.